Ва ўстанове дашкольнай адукацыі рэалізуюцца адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з вывучэннем адукацыйных абласцей на базавым узроўні.
Праграмы аб'яднанняў па інтарэсах распрацаваны на аснове тыпавых праграм дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ( пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.09.2017 №123). Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, указанымі ў гл.44 Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь. Ва ўстанове працуюць аб'яднанні па інтарэсах наступных профіляў:
мастацкі (харэаграфія),
тэхнічны (тэхнічнае канструяванне),
фізультурна-спартыўны (плаванне),
культурна-дасугавая (англійская мова).