Асноўныя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі:
ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі;
фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага досведу; падрыхтоўка да працягу адукацыі; аздараўленне.
Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для: навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў; асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі; атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна педагагічнай дапамогі; фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў; фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак; далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый; развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці; выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу; забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі; арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі.
разгарнуць » / « згарнуць