У ДУА «Дзіцячы садок №25 г. Гомеля» адкрыты пункт карэкцыйна - педагагічнай дапамогі.
Арганізацыя і аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ў пункце ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі аб Адукацыі (артыкул 15), «Палажэннем аб пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі» ад 25.07.2011г №131, метадычнымі рэкамендацыямі «Арганізацыі і зместу працы ў пунктах 25.05.2012г, інструктыўна - метадычным лістом «Аб арганізацыі карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры атрыманні імі дашкольнай або агульнай сярэдняй адукацыі ў 2013-2014 навучальным годзе».
Асноўнай мэтай дзейнасці пункта з'яўляецца аказанне карэкцыйна - педагагічнай дапамогі дзецям, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і маюць цяжкасці ў іх асваенні.
Задачамі пункта з'яўляюцца:
вывучэнне асаблівасцей псіхафізічнага развіцця навучэнцаў з мэтай вызначэння аптымальных шляхоў аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
фарміраванне агульных здольнасцей вучэбнай дзейнасці з мэтай выканання навучэнцамі патрабаванняў адукацыйных стандартаў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі;
фарміраванне пазітыўнай матывацыі да вучэбнай дзейнасці, развіццё функцый самакантролю і адвольнай рэгуляцыі паводзін у навучэнцаў.
Залічэнне навучэнцаў у пункт ажыццяўляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі (арганізацыі), які стварыў пункт, на падставе наступных дакументаў:
заявы законнага прадстаўніка навучэнца;
заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (далей - ЦКРНіР).
Заняткі ў пункце праводзяцца з 16 верасня па 25 траўня бягучага навучальнага года.
Працягласць заняткаў у пункце для навучэнцаў вызначаецца ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.
Перыядычнасць наведвання заняткаў выхаванцамі складае 2-3 разы на тыдзень.
Для праходжання псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі (далей ПМПК)
неабходны наступныя дакументы:
1. падрабязная выпіска з гісторыі развіцця дзіцяці 1-га года жыцця (дае ўчастковы педыятр па месцы жыхарства);
2. заключэння вузкіх спецыялістаў за бягучы год:
- неўрапатолага,
- афтальмолага,
- оталарынголага,
- псіханеўролага;
Далей, са згоды законных прадстаўнікоў, дзеці атрымліваюць заключэнне ад спецыяліста Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (ЦКРНіР) г.Гомеля
Карэкцыйна-педагагічная дапамога ў пункце ажыццяўляецца настаўнікам-дэфектолагам Канцавая Надзея Андрэеўна.